БЕЛ Ł РУС

Мусульмане сьвяткуюць Эйд аль-фітр

30.09.2008 / 20:34

Nashaniva.com

Гэта адно з двух галоўных мусульманскіх сьвятаў – Сьвята разгавеньня, якім завяршаецца месяц посту рамазан.

Сёньня мусульмане адзначаюць адно з двух галоўных сваіх сьвятаў – Сьвята разгавеньня, Эйд аль-фітр, якім завяршаецца месяц посту рамазан. Падчас рамазану вернікі не ядуць і ня п'юць у сьветлыя гадзіны дня, імкнучыся да духовага ачышчэньня, просячы ва Ўсявышняга дараваньня грахоў і збаўленьня ад пякельнага агню.

Выканаўшы гэтае прыказаньне веры, ранкам у дзень Сьвята разгавеньня, вернікі зьбіраюцца да мячэту, каб прачытаць супольную малітву, сустрэцца з адзінаверцамі, падзяліцца добрымі весткамі. Адначасова мусульмане мусяць выплаціць абавязковае ахвяраваньне закят аль-Фітр, тым, хто мае патрэбу. Агулам сьвята працягнецца тры дні.

«Наша Ніва» віншуе мусульманаў зь сьвятам!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула