БЕЛ Ł РУС

30% расіянаў выказаліся за стварэнне разам з Беларуссю ўласнага інтэрнэту

30.01.2018 / 12:48

nn.by

Каля чвэрці (23%) расейцаў, апытаных Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскае думкі, хацелі б мець лакальны інтэрнэт у межах Расіі, піша hi-tech.mail.ru. Па сутнасці, гаворка ідзе пра стварэнне інтранэту — «інтэрнэту ў мініяцюры». 

Прыкладам такое ўнутранае сеткі з'яўляецца «Кванмён» — інтранэт у Паўночнай Карэі, жыхары якой не маюць доступу да звычайнага сусветнага інтэрнэту. 

За стварэнне інтэрнэту ў межах некалькiх дзяржаваў выказаліся 13%. Развіццё інтэрнэту, які аб'ядноўвае ўвесь свет, падтрымлівае кожны другі расеец (52%).

Краінамі, з якімі лепш за ўсё ствараць уласны інтэрнэт, расейцы лічаць Беларусь (30%), Кітай (29%), Казахстан (24%), Нямеччыну (19%) і ў Францыю (11%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула