БЕЛ Ł РУС

Фэйсбук і Інстаграм будуць выдаляць рэкламу крыптавалют

31.01.2018 / 11:49

nn.by

Згодна з новымі правіламі размяшчэння рэкламы найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Facebook, карыстальнікі больш не змогуць размяшчаць рэкламу любых крыптавалют. Гэтае ж правіла закране і Instagram, які з 2012 года належыць кампаніі Facebook.

Як гаворыцца ў паведамленні, два ключавыя прынцыпы кампаніі датычна рэкламы палягаюць у тым, што аб'явы павінны быць надзейнымі і заваёўваць давер людзей.

У сувязі з гэтым, адзначаюць у Facebook, абвесткам, што ўводзяць у зман, у гэтай сацыяльнай сетцы месца няма.

«Мы прынялі на ўзбраенне новую палітыку, якая забараняе рэкламу фінансавых прадуктаў і паслуг, што часта асацыююцца з увядзеннем у зман або падманнай дзейнасцю: бінарныя апцыёны, першасныя прапановы манет і крыптавалют», — распавядаецца ў заяве Facebook.

Вось прыклады рэкламы, якая цяпер будзе выдаляцца:

Чытайце таксама: «Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты ФОТАРЭПАРТАЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула