БЕЛ Ł РУС

Аднавіўся рух па пантонным мосце ў Жыткавіцкім раёне. Аднак толькі ўдзень

31.01.2018 / 17:20

Nashaniva.com

Адноўлены рух па пантонным масце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Фота — МНС

«Палатно моста ўведзенае ў створ. Рух транспарту праз пераправу ажыццяўляецца толькі ў светлы час сутак, на ноч мост будзе разводзіцца», — адзначылі ў ваенным ведамстве.

З-за рэзкіх змяненняў умоў надвор'я 14 студзеня было пашкоджана мацаванне пантоннага моста. Ён усталяваны наўзамен аварыйнага стацыянарнага аўтамабільнага моста праз Прыпяць, у канструкцыі якога 7 снежня мінулага года была выяўленая трэшчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула