БЕЛ Ł РУС

NASA паказала прыгожую панараму Марса, зробленую марсаходам ФОТА

1.02.2018 / 16:18

nn.by

NASA апублікавала панараму кратара Гейла з хрыбта Вера Рубін Рыдж, зробленую яшчэ ў мінулым годзе.

25 кастрычніка 2017 года марсаход Curiosity заехаў на вяршыню хрыбта (327 метраў) і зрабіў 16 фотаздымкаў, якія спецыялісты NASA злучылі разам, атрымаўшы захапляльную панараму.

Усю панараму ў добрай якасці можна пабачыць тут

Curiosity быў пасаджаны на Чырвоную планету ў 2012 годзе ў рамках амерыканскае місіі «Марсіанская навуковая лабараторыя». Гэта дзевятнаццаты, найбольш сучасны, марсіянскі апарат NASA, пачынаючы ад страчанай пры запуску ў 1964 годзе станцыі Mariner 3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула