БЕЛ Ł РУС

У вясковых акругах народ таксама галасаваў супраць лукашэнкаўцаў

1.10.2008 / 13:24

МБ

Гэта асабліва выяўна там, дзе апазыцыі ўдалося дабіцца разьдзельнага падліку галасоў з датэрміновых выбараў і асноўнага дня галасаваньня.

Гэта асабліва выяўна там, дзе апазыцыі ўдалося дабіцца разьдзельнага падліку галасоў з датэрміновых выбараў і асноўнага дня галасаваньня.

Гэтак, на выбарчым участку № 7 Баранавіцкае вясковае акругі № 7 у скрынцы для датэрміновага галасаваньня аказалася 37 бюлетэняў (2,26 %) за кандидата от АГП Рыгора Грыка, тады як за дэпутата і члена КПБ Уладзіміра Майсюка — быццам бы 607.

А вось у скрынцы з дня галасаваньня лічбы істотна розьніліся: за Рыгора Грыка тут было 320 галасоў, або 35,8 %, а за Майсюка 426 галасоў, ці 47,65 %, паведамляе ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Як бачым, народ праявіў даволі высокую грамадзянскую сьвядомасьць нават ва ўмовах інфармацыйнага тэрору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула