БЕЛ Ł РУС

Рух цягнікоў у Жабінцы cпынялі на паўтары гадзіны з-за вучэбнага снарада

2.02.2018 / 09:43

Nashaniva.com

Каля 10.10 1 лютага ў РАУС звярнуўся начальнік чыгуначнай станцыі «Жабінка». Ён паведаміў, што паміж рэйкамі знойдзены муляж выбуховага прыстасавання з надпісам «Вучэбная».

На месца здарэння выязджалі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Спецыялісты ўстанавілі, што знойдзеных прадметам быў вучэбна-трэніровачны 125-мм артылерыйскі снарад без выбуховага рэчыва і сродкаў падрывання.

Затрымка ў руху цягнікоў склаў 1 гадзіну 28 хвілін. Эвакуацыя не праводзілася, паведамляе БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула