БЕЛ Ł РУС

Індусы і індустрыя кіно

1.10.2008 / 17:04

ПК, паводле Reuters

У Балівудзе ўсё як у Галівудзе. Тут ня толькі прыўлашчваюцца сюжэтныя лініі і спэцэфэкты – зь нядаўняга часу індыйскія кінаработнікі пачалі калькаваць таксама амэрыканскае абыходжаньне з працадаўцамі.

У Балівудзе ўсё як у Галівудзе. Тут ня толькі прыўлашчваюцца сюжэтныя лініі і спэцэфэкты – зь нядаўняга часу індыйскія кінаработнікі пачалі калькаваць таксама амэрыканскае абыходжаньне з працадаўцамі. Пасьля таго, як паўгоду таму ў Галівудзе ня выйшлі на працу сцэнарысты, дык сёньня 100 тысяч работнікаў індыйскай кінаіндустрыі, улучаючы актораў і танцораў, таксама пастанавілі распачаць страйк, патрабуючы лепшых умоваў працы.

«Усе здымкі былі адмененыя, паколькі прадусары ня выканалі сваіх забавязаньняў перад працаўнікамі», – зазначыў генэральны сакратар згуртаваньня працаўнікоў кінэматографу Дынэш Чатурвэдзі. Штогод індыйскімі кінастудыямі робіцца блізу 1000 стужак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула