БЕЛ Ł РУС

ЗША ўдвая знізілі цану на комплексы Patriot для Польшчы

2.02.2018 / 19:53

Nashaniva.com

Польскім уладам удалося дамагчыся зніжэння цаны на амерыканскія супрацьракетныя комплексы Patriot у два разы, перадае Belarus security blog са спасылкай на радыё RMF24.

Паводле іх інфармацыі, купля ў Вашынгтона сістэм Patriot абыйдзецца Варшаве ў $ 4,5 мільярда, у той час як першапачаткова гаворка ішла пра суму ў $ 10,5 мільярда. Паведамляецца, што дамова павінна быць падпісана да канца сакавіка.

У лістападзе мінулага года Упраўленне ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны ЗША заявіла аб планах прадаць Польшчы супрацьракетныя комплексы Patriot на $ 10,5 мільярда. У Пентагоне заявілі, што гэта дазволіць Польшчы палепшыць сваю абараназдольнасць і забяспечыць абарону тэрытарыяльнай цэласнасці. У Варшаве спачатку пагадзіліся, аднак затым заявілі, што цана кантракту занадта высокая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула