БЕЛ Ł РУС

Пад пецярбургскім мостам з надпісам «Газель не праедзе» зашчамілася юбілейная 140-я «Газель»

3.02.2018 / 13:29

Nashaniva.com

Юбілейная 140-я «Газель» зашчамілася пад мостам з надпісам: «Небяспечна! Нізкі мост. «Газель» не праедзе!», паведамляе Tut.by.

У сацсетках гэты мост, размешчаны на Ленсаветаўскай дарозе ў Пецярбургу, празвалі «Мостам глупства». Нягледзячы на забараняльны знак «Абмежаванне вышыні», транспартныя сродкі — у асноўным «Газелі», габарытная вышыня якіх большая за пазначаную на знаку, рэгулярна захрасаюць пад мостам.

У нас сегодня 140й застрявший!#Колпино #Купчино #ДТП #Russia #Петербург @spbvoditel @Fontanka_spb pic.twitter.com/FalnXpNDKr

— Мост глупости (@FoolsBridge) 2 февраля 2018 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула