БЕЛ Ł РУС

Літоўскі клуб падпісаў ангольца, паверыўшы яго фэйкавай біяграфіі з Вікіпедыі

3.02.2018 / 21:22

Nashaniva.com

Літоўскі «Панявежыс» абвясціў аб пераходзе нападніка Барклі Мігеля Панза, паверыўшы яго фэйкавай біяграфіі з Вікіпедыі, паведамляе Бомбардир.ру.

У прэс-рэлізе, прысвечаным трансферу, работнікі клуба пазначылі факты, заснаваныя на дадзеных з англамоўнай старонкі Панза ў Вікіпедыі. Сярод іншых у матэрыяле пазначана, што 25-гадовы анголец з 2010 па 2012 забіў 45 галоў у 36 матчах за «Куінз Парк Рэйнджэрс».

Таксама сцвярджаецца, што ён прымаў удзел у матчах зборнай Анголы.

Згодна з Transfermarkt і іншымі статыстычнымі рэсурсамі, Панза ніколі не выступаў за лонданскі клуб і не зайграў за нацыянальную каманду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула