БЕЛ Ł РУС

Гомельскія ратавальнікі дапамаглі хлопчыку, які захрас… у фотаапараце

3.02.2018 / 21:37

Nashaniva.com

У адной са школ Гомеля дзіця засунула палец у фотаапарат і самастойна дастаць яго не магло. Супрацоўнікі Гомельскага МНС выехалі на выклік, паведамляе сайт ведамства.

Ратавальнікі ўбачылі, што першакласнік засунуў указальны палец правай рукі ў адсек для батарэі фотаапарата і самастойна дастаць яго не змог.

Работнікі МНС пры дапамозе спецпрылады вынялі палец дзіцяці. Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі ён не мае патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула