БЕЛ Ł РУС

У Мінску на вуліцы Якуба Коласа трамвай пратараніў «Нісан». Кіроўца шпіталізаваны ФОТА

5.02.2018 / 06:19

Nashaniva.com

МНС

У нядзелю каля 22.15 насупраць дома па вуліцы Якуба Коласа, 25 «Нісан Альмера» сутыкнуўся з трамваем №1, які ехаў з Зялёнага Луга ў бок вакзала. У Мінскім гарадскім упраўленні МНС інфармацыю аб ДТЗ пацвердзілі, піша Тут.by

- Работнікамі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнай прылады з аўтамабіля быў выратаваны кіроўца і перададзены брыгадзе хуткай дапамогі. З рознымі траўмамі ў цяжкім стане мужчына быў шпіталізаваны, — распавяла афіцыйны прадстаўнік МНС Мінска Вольга Мельчанка.

Вядома, што «Нісанам» 2017 года выпуску кіраваў вадзіцель 1982 года нараджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула