БЕЛ Ł РУС

Dow Jones паказаў рэкорднае падзенне за дзень у гісторыі

6.02.2018 / 06:18

Nashaniva.com

AP

Прамысловы індэкс Dow Jones у ходзе таргоў 5 лютага апусціўся амаль на 1200 пунктаў, прадэманстраваўшы рэкорднае падзенне ў пунктах за дзень за ўсю гісторыю. Дадзеныя Нью-ёркскай фондавай біржы сведчаць, што да канца гандлёвай сесіі Dow Jones склаў 24345.75. У працэнтных адносінах індэкс знізіўся на 4,6%, што таксама стала рэкордным падзеннем за дзень са жніўня 2011 года.

Індэкс S & P 500 таксама страціў больш за 4%, скончыўшы гандлёвую сесію на ўзроўні 2648.94. Індэкс страціў за дзень крыху больш за 113 пунктаў, вынікае з дадзеных біржы. Як адзначае CNBC, для S&P 500 панядзелак стаў горшым днём за апошнія шэсць гадоў.

Bloomberg адзначае, што падзенне індэксаў супала з выступам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на заводзе кампаніі Sheffer Corp. у штаце Агаё. У сваёй прамове амерыканскі прэзідэнт расказваў пра поспехі амерыканскай эканомікі. У прыватнасці, ён казаў, што падатковая рэформа рэспубліканцаў «выклікала» хвалю спрыяльных эканамічных навін. Сітуацыю на фінансавым рынку, як адзначае агенцтва, Трамп у сваёй заяве не згадаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула