БЕЛ Ł РУС

У Глуску п’яны міліцыянт выехаў на тратуар і збіў двух падлеткаў

6.02.2018 / 10:59

УШ

ДТЗ адбылося ўвечары 4 лютага.

Кіроўца «Аўдзі 100» не даў рады кіраванню і выехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на двух пешаходаў.

ДАІ паведамляла, што кіроўца быў п’яны.

Пешаходы — двое 17-гадовых падлеткаў — шпіталізаваныя з траўмамі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Вядома, што за стырном машыны быў 22-гадовы міліцыянт Дзмітрый Г. Ён мае званне лейтэнанта міліцыі, працуе ўчастковым. 

Цікава, што інфармацыя пра Дзмітрыя Г. знікла з сайта глускай міліцыі.

Сваякі Дзмітрыя адмовіліся каментаваць здарэнне.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула