БЕЛ Ł РУС

Як выглядалі старажытныя павукі з хвастамі ФОТА

6.02.2018 / 12:42

nn.by

Каля 100 мільёнаў гадоў назад, калі яшчэ дыназаўры бегалі па Зямлі, чатыры маленькія істоты, падобныя да павукоў, застылі ў бурштыне ў раёне сучаснай М'янмы. Сёння навукоўцы абвясцілі, што істоты належаць да зусім новага віду: ва ўсіх іх ёсць нешта незвычайнае — хвасты, піша The Verge.

Рэканструкцыя насякомага, зробленая University of Kansas паводле знаходкі 

Паколькі знойдзеныя членістаногія вельмі падобныя да сучасных павукоў, некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта і ёсць іх старажытныя продкі. Іншыя ж з імі не згодныя і ўпэўненыя, што казуркі належаць да ўранойдаў — прымітыўных продкаў усіх членістаногіх увогуле.

Photo by Bo Wang

На фота застылыя ў бурштыне істоты выглядаюць даволі вялікімі, насамрэч жа іх памеры не перавышаюць 5,5 міліметра, прычым разам з хвастом. 

Photo by Bo Wang

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула