БЕЛ Ł РУС

Жанчына пратапіла печ бензінам — і атрымала апёкі, а яе сябар у рэанімацыі

7.02.2018 / 15:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на Маладзечаншчыне. У бальніцу па дапамогу звярнулася 25-гадовая жанчына і 23-гадовы сябар. Абое атрымалі апёкі, піша Рэгіянальная газета.

Пацярпелая патлумачыла, што тапіла кацёл на цвёрдым паліве. Дровы былі сырымі, таму падліла бензіну. Выбухнулі пары.

Да таго ж жанчына праліла паліва на падлогу, і загарэлася памяшканне.

Полымя апаліла правае плячо, левую руку, абедзве ступні. Дактары правялі патрэбныя працэдуры і адпусцілі жанчыну дамоў.

Яе сябру пашанцавала менш: ён збіваў полымя і атрымаў апёкі рук і ног.

Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю. Яго стан стабільна цяжкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула