Воўк прыкінуўся мёртвым і напаў на паляўнічага, калі той яго штурхнуў ВІДЭА
7.02.2018 / 15:46
Відэа нападу драпежніка было знята адным з паляўнічых у Казахстане, а пазней гэтыя кадры трапілі ў інтэрнэт.
Трое мужчын падстрэлілі ваўка і пасля палявання захацелі зрабіць памятнае фота. На кадрах бачна, як жывёла нерухома ляжыць на снезе з крывавай ранай на шыі і шклянымі вачыма.
Адзін з паляўнічых падышоў ззаду да здабычы і штурхнуў яе, думаючы, што яна мёртвая. Аднак воўк тут жа ўскочыў і накінуўся на мужчыну. Відавочца не стаў перарываць здымку і паклаў тэлефон у кішэню, каб дапамагчы свайму таварышу.
У выніку ні адзін з мужчын не пацярпеў, а вось жывёла памерла, праўда, незразумела, ад атрыманых ран ці ўсё-ткі ад рук паляўнічага.