БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем знайшлі бусла, які не паляцеў у вырай

7.02.2018 / 16:24

Nashaniva.com

У суполцы Укантакце «Фаўна Гомеля» апублікавалі фатаграфіі з буслам, які не паляцеў зімаваць, а застаўся пад Гомелем, паведамляюць «Моцныя навіны».

Здымак у паблік даслаў гомельскі фатограф і блогер Аляксей Голубеў. 4-га лютага ў яго аб'ектыў трапіў белы бусел, які лунае ў небе. Звычайна гэтыя птушкі пакідаюць Беларусь яшчэ ў жніўні, хоць некаторыя групы збіраюцца на адлёт ў Паўднёвую Афрыку ў верасні. Застаюцца зімаваць, як паведамляе «Фаўна», толькі аслабленыя і хворыя птушкі. У бусла цалкам ёсць шанцы выжыць, калі ён зможа апынуцца ля адкрытай вады — гэта крыніца ежы і, што немалаважна, цяпла.

Падобна на тое, што гэтаму буслу ўсё ж такі пашанцавала. У наваколлі працякае рэчка Уза, якая замярзае рэдка, а яшчэ ёсць ачышчальныя збудаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула