БЕЛ Ł РУС

Пасол Расіі Сурыкаў назваў любімыя месцы ў Беларусі

7.02.2018 / 16:41

Nashaniva.com

Возера Нарач і Гродна сталі любімымі турыстычнымі месцамі ў Беларусі ў пасла Расіі Аляксандра Сурыкава, паведамляе БелТА.

«Усё наведаць немагчыма, але любімыя месцы ў мяне, вядома, ёсць — гэта Нарач і Гродна разам з тым комплексам, што побач: Аўгустоўскі канал і г.д. Мне вельмі падабаецца гэты горад», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат адзначыў, што гэты абласны цэнтр, напэўна, адзіны ў Беларусі, які захаваў архітэктурную самабытнасць, практычна ўсе гістарычныя помнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула