БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі

7.02.2018 / 17:48

Nashaniva.com

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб раннім апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны падпісана сёння ў Мінску. З беларускага боку дакумент падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, з латвійскага - прэм'ер-міністр Марыс Кучынскіс, перадае БелТА.

Андрэй Кабякоў і Марыс Кучынскіс таксама падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па асноўных напрамках эканамічнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву паміж урадамі Беларусі і Латвіі, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне авіяцыйнага пошуку і ратавання грамадзянскіх паветраных судоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула