БЕЛ Ł РУС

На аўстралійскае ўзбярэжжа выкінула дзіўную істоту без вачэй ФОТА

8.02.2018 / 15:23

nn.by

Падчас ранішняй прагулкі з сваім сабакам аўстралійка заўважыла на пляжы дзіўную істоту, паведамляе The Daily Star.

Спачатку яна падумала, што гэта кавалак дрэва. Але, падышоўшы бліжэй, зразумела, што гэта, імаверна, нейкая жывая істота. 

Дзіўная знаходка была мяккай, не мела ні вачэй, ні канечнасцяў. 

Меркаванні спецыялістаў разышліся: адныя лічаць, што дзіўная істота з'яўляецца марской каровай з мутацыямі, іншыя ж кажуць, што гэта можа быць печань акулы. Зрэшты, выявіць, што гэта было насамрэч, ужо не атрымаецца: невядомую жывёліну змыла ў мора. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула