БЕЛ Ł РУС

Домрачава ў спрынце фінішавала 9-й, алімпійская чэмпіёнка — Лаўра Дальмаер

10.02.2018 / 14:52

Nashaniva.com

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане сёння прайшоў жаночы спрынт у біятлоне (забег на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі). Дар'я Домрачава фінішавала 9-й.

Домрачава спудлавала і на лёжцы, і на стойцы.

Reuters.com

Спрынт выйграла немка Лаўра Дальмаер з вынікам 21 хвіліна 6,2 секунды (без промахаў). Домрачава саступіла Дальмаер 46,2 секунды.

Срэбра ў нарвежкі Марта Олсбю (+24,2), бронза ў чэшкі Веронікі Віткавай (+25,8).

Ірына Крыўко фінішавала 17-й, Надзея Скардзіна - 36-й, Надзея Пісарава — 52-й.

У панядзелак пройдзе гонка пераследу ў жанчын, заўтра — спрынт у мужчын.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула