БЕЛ Ł РУС

Ад сёння ў Малдове забароненыя расійскія навінныя тэлепраграмы

12.02.2018 / 17:45

Nashaniva.com

У панядзелак, 12 лютага, набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб тэлебачанні і радыё, якія забараняюць малдаўскім тэлеканалам паказваць расійскія навіны і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, паведамляе NewsMaker.

Каардынацыйная рада па тэлебачанні і радыё Малдовы правядзе маніторынг тэлеканалаў, каб праверыць, ці выконваецца заканадаўства. «Гэта будзе раптоўны маніторынг, каб тэлеканалы не ведалі, калі мы будзем іх правяраць. І мы зробім гэта вельмі хутка», — адзначылі ў радзе.

Закон, які забараняе рэтрансляцыю ў Малдове расійскіх навін, быў апублікаваны 12 студзеня. СМІ далі 30 дзён, каб прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з новымі аўдыявізуальнымі нормамі. За парушэнне закона прадугледжаны санкцыі ў выглядзе штрафаў і пазбаўлення ліцэнзіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула