БЕЛ Ł РУС

«Камсамолка» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц»

3.10.2008 / 14:32

Андрэй Расінскі

«Праблема 99% беларусаў – гэта выкарыстаньне [дз], [ц] замест [т] і [д]», — наракае газэта.

Папулярная расейская газэта, што мае свой філіял у Менску, вучыць беларусаў пазбаўляцца ад «дз» і «ц».

«Праблема 99 % беларусаў – гэта выкарыстаньне [дз], [ц] замест [т] і [д]. Мы гаворым: дзядзя, цёця» – са скрухаю адзначае газэта ў нумары ад 2 кастрычніка.

У разьдзеле «Майстар-кляса. Жадаеце праславіцца як Цыцэрон?» запрошаная зорка Дзяніс Дудзінскі раіць такое практыкаваньне: «Кончык языка моцна ўперці ў пярэднія зубы і сказаць: д-д-д… Пры гэтым наступны гук мусіць заканчвацца не на [э], [ы], [а], а на [и], [ю], [я]: [де], [дя], [ди]. Для трэніроўкі можна выкарыстоўваць спалучэньне словаў: те-те-рев сидел на дереве, а те-тёр-ка с те-те-ревята-ми на вет-вях.»

Навошта пазбаўляцца ад беларускага вымаўленьня і ці не прасьцей 99 % гаварыць на беларускай мове, «Комсомольская правда в Белоруссии», не ўдакладняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула