БЕЛ Ł РУС

Фальшывы Кім Чэн Ын напалохаў паўночнакарэйскіх заўзятарак на Алімпіядзе ВІДЭА

14.02.2018 / 20:14

Nashaniva.com

Двайнік паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына напалохаў групу падтрымкі каманды КНДР.

At the united Korea vs Japan womens' hockey game, an apparent Kim Jong-un impersonator starts dancing in front of North Korean cheerleaders. Apparent employees of the DPRK push him aside. He's now sitting nearby giving interviews (in English) pic.twitter.com/PeVJYtri5Y

— Vincent Bevins (@Vinncent) 14 февраля 2018 г.

Падчас хакейнага матчу паміж жаночай зборнай Японіі і аб'яднанай камандай Паўднёвай Карэі і КНДР двайнік, які называў сябе Говардам, стаў перад карэйскімі заўзятаркамі і пачаў танцаваць. Ахоўнікі з карэйскай дэлегацыі паспрабавалі адвесці мужчыну ў бок і пасадзіць на месца. Праз нейкі час парушальнік спакою пайшоў.

Дуэт парадыстаў, які паказаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Кім Чэн Ына, таксама з'явіўся на адкрыцці Алімпійскіх гульняў.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула