БЕЛ Ł РУС

Прыватныя абвесткі з № 36'2008

3.10.2008 / 15:49

Nashaniva.com

Вітаньні

28 верасьня генэрал‑маёру міліцыі, Старшыні Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня, дэпутату Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня, генэральнаму сакратару Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Мечыславу Грыбу споўнілася 70 гадоў. Віншуем!

Школка Сьвятой Эўфрасіньні

Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Эўфрасіньні Полацкай пры грэка‑каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў Менску. Прымаюцца дзеці ад 4 да 15 гадоў. Заняткі будуць праходзіць у памяшканьні Цэнтру па вул. Арджанікідзэ, 6. Запісацца можна праз тэлефоны: Айцец Яўген Усошын (029) 312‑28‑26; jusoszyn@tut.by, сястра Вікторыя Чэкан (029) 309‑86‑02; s.viktoryja@gmail.com

Курсы народнай вышыўкі

Запрашаем на курсы беларускай народнай вышыўкі. Заняткі з 1 кастрычніка ў памяшканьні БНТУ (ранішняя і вячэрняя групы). Т.: (029) 171‑13‑90 (Галіна)

Кнігі

Прапаную кнігі: «Беларускі кнігазбор» каля 20 кніг, часопісы «Спадчына», «Наша Ніва» 1906—1908, 1910 г., Ластоўскі, «Наша Доля» 1906, Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі 1—5 т., кнігі па этнаграфіі, гісторыі, архітэктуры, мастацкія ды іншае, багаты выбар. Т.: (029) 753‑70‑05

Прапануем: «Незалежная прэса»: Быкаў, Барадулін, Бураўкін, Арлоў, Кіпель, Конан, Гарэцкі, Разанаў, Брыль і інш. «Гоман»: розныя выпускі, сотні аўтараў, у т.л. тэксты на тарашкевіцы, літаратурная вучоба. Дапаможам падрыхтаваць тэксты розных жанраў, пераклад, віншавальныя вершы, рэдактура, выданьні. Т.: (029) 753‑91‑96, alesknigi@mail.ru

Прадаю калекцыю дыскаў зь беларускай музыкай, а таксама калекцыю аўдыёкніжак. Т.: (029) 615‑47‑76

Праца

Якасна выканаю пiсьмовыя працы па беларускай гiсторыi, лiтаратуры, мове. Зьвяртацца загадзя. Т.: (029) 101‑03‑24. Юрась.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула