БЕЛ Ł РУС

У Гомелі першакурснік з Туркменістана купіў насвай, зараз яго просяць добраахвотна пакінуць краіну

15.02.2018 / 21:58

Nashaniva.com

Студэнта з Туркменістана папрасілі пакінуць краіну за насвай, паведамляюць «Моцныя навіны».

Сустрэча, дзе было разгледжана пытанне аб высылцы студэнта-першакурсніка, прайшла ў ГДУ імя. Ф. Скарыны. У ёй узялі ўдзел супрацоўнікі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна і УУС Гомельскага аблвыканкама, а таксама замежныя студэнты і выкладчыкі ВНУ.

Госці патлумачылі міграцыйнае заканадаўства для замежных студэнтаў, якія прыбылі на вучобу ў Беларусь.

Падчас сустрэчы разгледзелі пытанне аб высылцы за межы Беларусі студэнта 1 курса. Грамадзянін Туркменістана купіў насвай.

Студэнту далі права добраахвотна пакінуць межы краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула