БЕЛ Ł РУС

Салана запрасіў Мартынава на сустрэчу ў Люксэмбург

3.10.2008 / 20:57

МБ

Візыт мае адбыцца 13 кастрычніка.

Хаўер Салана, вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі, запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава на перамовы ў Люксэмбург 13 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць міжнародныя агенцтвы са спасылкай на Крыстыну Галах, прэс-сакратарку Саланы.

Крыстына Галах пацьвердзіла, што запрашэньне было прынятае.

Гэта будзе першая сустрэча такога ўзроўню пасьля ўвядзеньня ЭС санкцыяў супраць лукашэнкаўцаў у 2006 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула