БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт РПЦ Іларыён расказаў пра здольнасць царквы пазбаўляць людзей ад гомасэксуальнасці

18.02.2018 / 19:36

Старшыня аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата, мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў, што царква садзейнічае «збаўленню» людзей ад гомасэксуальнасці.

«Пастырскі досвед працы з людзьмі, якія маюць гомасэксуальную арыентацыю, паказвае, што ў вельмі многіх выпадках чалавек можа альбо цалкам пазбавіцца ад гэтага, альбо так пабудаваць сваё жыццё, каб гэта не перашкаджала яму быць паўнавартасным сем'янінам», - сказаў мітрапаліт.

Іларыён выступіў супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі. Гаворачы аб легалізацыі аднаполых шлюбаў у некаторых краінах, мітрапаліт заявіў, што «будзе вялікай памылкай, калі Расія пойдзе па гэтым шляху».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула