БЕЛ Ł РУС

Расійскія хакеісты выйшлі ў паўфінал Алімпіяды

21.02.2018 / 12:49

Nashaniva.com

twitter.com/olympic_russia

Хакеісты «Алімпійскіх атлетаў з Расіі» выйшлі ў паўфінал хакейнага турніру. У матчы 1/4 фіналу яны выйгралі ў Нарвегіі з лікам 6:1.

Цікава, што ў пачатку гульні галкіпер нарвежцаў, экс-варатар мінскага «Дынама» Ларс Хаўген згубіў лінзу, потым выкінуў з вока другую — і прапусціў некалькі шайбаў.

У паўфінале расіяне згуляюць з Чэхіяй, якая перамагла па булітах ЗША.

Матчы 1/2 фіналу пройдуць у пятніцу.

У двух другіх чвэрцьфіналах сёння згуляюць Канада — Фінляндыя і Швецыя — Германія.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула