БЕЛ Ł РУС

SpaceX зноў адклала запуск ракеты са спадарожнікамі для раздачы інтэрнэту

21.02.2018 / 22:43

Nashaniva.com

SpaceX Ілана Маска зноў адклала запуск ракеты Falcon 9 са спадарожнікамі Microsat 2a, Microsat 2b і PAZ.

Standing down today due to strong upper level winds. Now targeting launch of PAZ for February 22 at 6:17 a.m. PST from Vandenberg Air Force Base.

— SpaceX (@SpaceX) 21 февраля 2018 г.

Прычынай стаў моцны вецер. Плануецца, што запуск адбудзецца 22 лютага з базы Вандэнберг ў 06:17 (17:17 па Мінску).

Да гэтага SpaceX ўжо пераносіла старт Falcon 9. Спачатку ён планаваўся 17 лютага, але быў перанесены на 18 лютага, а затым — на 21-е. У кампаніі гэта тлумачылі тым, што спецыялістам спатрэбілася больш часу для праверкі сістэм перад стартам.

Microsat 2a і Microsat 2b павінны стаць першымі ў праекце SpaceX пад назвай Starlink, у рамках якога ў космасе будуць размешчаны некалькі тысяч спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула