БЕЛ Ł РУС

У Viber з'явілася некалькі новых функцый

23.02.2018 / 14:04

nn.by

Выйшла абнаўленне 8.3 да мэсэнджара Viber, разам з якім з'явілася некалькі карысных новаўвядзенняў. 

Цяпер у групавых чатах можна звяртацца да канкрэтнага чалавека, выкарыстоўваючы сімвал «@» і ягонае імя. У такім выпадку паведамленні будуць даходзіць да адрасата адразу, нават калі для гэтага чата ў яго выключаныя апавяшчэнні. 

Галасавыя паведамленні сталі даўжэй: максімальная працягласць цяпер складае 60 секунд.

Таксама для прыладаў на АС Android з'явілася магчымасць рабіць рэзервовыя копіі чатаў (на iOS такая магчымасць існавала і дагэтуль). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула