БЕЛ Ł РУС

Каля вёскі пад Янавам разлілася нафта на плошчы 3600 м2

23.02.2018 / 17:08

Nashaniva.com

Сёння ў магістральным нафтаправодзе «Мазыр-Брэст» упаў ціск і была выяўлена нафтавая пляма ў Янаўскім раёне паблізу в. Старыя Клёнкі. Адбыўся разліў нафты на плошчы 3600 м2, паведамляе МНС Беларусі.

Праводзяцца работы па зборы нафты з паверхні зямлі. Пашкоджаны ўчастак адключаны. Перапампоўка ажыццяўляецца па іншых нітках трубаправода.

На месцы працуюць аварыйныя брыгады, тэхніка МНС задзейнічана для забеспячэння пажарнай бяспекі, ратавальнікі вядуць маніторынг. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула