БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз працягнуў на год сімвалічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі

23.02.2018 / 19:33

Nashaniva.com

Як адзначаецца ў заяве Рады ЕС, абмежавальныя меры «ўключаюць эмбарга на зброю і сродкі, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій». Акрамя таго, прадоўжаны і індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек, «уцягнутых ў справы аб знікненні двух апазіцыйных палітыкаў, бізнэсмена і журналіста пры нявысветленых абставінах у 1999 і 2000 гадах». Іх сродкі замарожаныя, ім забаронена прыязджаць у ЕС.

Рада таксама на аналагічны тэрмін пацвердзіла дзеянне выключэння, якое дазваляе экспарт у Беларусь абсталявання для біятлона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула