БЕЛ Ł РУС

Флэшмоб: людзі публікуюць ФОТЫ ў профіль, каб перастаць камплексаваць праз свае насы

25.02.2018 / 12:01

Nina.nn.by

Усё пачалося з фота брытанскай журналісткі Радхікі Сангані, якая лічыць, што вялікія насы недастаткова прадстаўленыя ў моднай і забаўляльнай індустрыях.

Сангані распавяла Buzzfeed, што гадамі ненавідзела свой нос, але нядаўна перагледзела ўласнае бачанне прыгажосці і палюбіла сваю знешнасць.

Breaking the big nose taboo with my new campaign on the #sideprofileselfie!! Let’s stop hating our noses for not being tiny, little snubs and learn to love them by sharing a #sideprofileselfie https://t.co/2WpuNQmqmY pic.twitter.com/hL6mZmYEwZ

— Radhika Sanghani (@radhikasanghani) 20 февраля 2018 г.

«Было так прыемна і лёгка перастаць пазбягаць фотаздымкаў у профіль і па-сапраўднаму палюбіць свой твар, — кажа Сангані. — Таму цяпер я хачу, каб людзі падзяліліся сваімі ўласным сэлфі ў профіль і палюбілі свае насы».

Флэшмоб #SideProfileSelfie падтрымалі сотні чалавек з усяго свету: фотаздымкі пачалі з’яўляцца ў розных сацыяльных сетках.

Фота blue_eyes_and_chubby_thighs.

Фота loveannkathleen.

Фота katetasticxd.

Што гэта праблема сапраўды для многіх актуальная, на днях пацвердзіў беларускі дызайнер Апці Эзіеў. Ён прызнаўся, што доўгі час камплексаваў праз свой нос і ўсё ж такі пайшоў на рынапластыку, каб не трэба было падбіраць удалы ракурс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула