БЕЛ Ł РУС

Загадкавая смерць немаўляці ў Вілейцы: бацькі ноччу знайшлі сваю 1,5-месячную дачку мёртвай

27.02.2018 / 13:48

УШ

Следчыя паведамляюць, што дзяўчынка была знойдзеная бацькамі без прыкмет жыцця ноччу 25 лютага.

Вілейскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі дзіцяці.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў збіраецца матэрыял на сям'ю, неабходныя дакументы, у тым ліку медыцынскага характару. Дакладная прычына смерці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Цялесных пашкоджанняў на целе дзяўчынкі не выяўлена. Сям’я характарызуецца станоўча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула