БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуць змагацца са стрытрэйсінгам

27.02.2018 / 17:05

Nashaniva.com

У Беларусі будуць змагацца са стрытрэйсінгам, заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк сёння журналістам, паведамляе БелТА.

Вулічныя гонкі, стрытрэйсінг — неафіцыйныя гонкі, якія праходзяць на грамадскіх дарогах. Як падкрэсліў генпракурор, гэта становіцца праблемай.

«Толькі ў 20-градусны мароз гэта, вядома, не актуальна. А так той, хто жыве, да прыкладу, на праспекце Пераможцаў у Мінску, выдатна ведае, што адбываецца з аўтамабілямі і матацыкламі… Бо шмат скаргаў ідзе ад людзей. Мы гэтай тэмай займаліся, думаю, што ў рэшце рэшт больш канкрэтна падыдзем да яе рашэння»,

— падкрэсліў генпракурор.

Ён таксама адзначыў:

«Як стрытрэйсера затрымаць, да прыкладу, на матацыкле Kawasaki на хуткасці 250 кіламетраў у гадзіну? У іншых дзяржавах сёння ўжо створаны спецпадраздзяленні па барацьбе з падобнымі парушальнікамі. Я не кажу, што мы так будзем рабіць. Але праблема ёсць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула