БЕЛ Ł РУС

У выпуску нацыянальнай венесуэльскай крыптавалюты знойдзены расійскі след

27.02.2018 / 18:57

nn.by

Расійскі стартап Zeus дапамог выпусціць нацыянальную крыптавалюту Венесуэлы, паведамляе РІАН. 

«Адзін з нашых стартапаў, Zeus, дапамагаў Венесуэле выпусціць нацыянальную крыптавалюту. Выпуск крыптавалюты прадугледжвае стварэнне біржы, экасістэмы. Ён дапамагаў гэтую экасістэму ствараць», — паведаміў інвестар стартапа Аляксандр Руч'ёў.

Венесуэла 20 лютага запусціла ўласную крыптавалюту El Petro, якая забяспечаная нафтай. Пазней прэзідэнт Нікалас Мадура паведаміў, што краіна ў бліжэйшы час запусціць яшчэ адну крыптавалюту — «залаты El Petro», якая будзе забяспечаная каштоўнымі металамі.

Паводле дадзеных венесуэльскіх уладаў, у ходзе папярэдніх продажаў было прыцягнута 735 мільёнаў даляраў. Мадура заявіў, што цікавасць да венесуэльскай крыптавалюты праявілі Калумбія, Бразілія, Японія, Кітай ды Іспанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула