БЕЛ Ł РУС

Паўночнакарэйскія лідары выкарыстоўвалі фальшывыя пашпарты, каб атрымаць візы краін Захаду

27.02.2018 / 21:56

Nashaniva.com

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і яго бацька Кім Чэн Ір выкарыстоўвалі фальшывыя пашпарты для падачы заяў на візы для наведвання краін Захаду, паведамляе Reuters.

Крыніца паведаміла, што гэта паказвае на імкненне паўночнакарэйскай эліты да вандровак у «варожыя» заходнія краіны.

Паўночнакарэйскае пасольства ў Бразіліі адмовілася ад каментароў. Міністэрства замежных спраў Бразіліі заявіла, што ідзе расследаванне.

Два бразільскія пашпарты з фотаздымкамі Кімаў былі выкарыстаныя для падачы на візы, па меншай меры, у дзве заходнія краіны.

Ці выдалі Кімам візы на гэтыя фальшывыя пашпарты, дакладна не вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула