БЕЛ Ł РУС

Як вырабляюць біяраскладальныя красоўкі з водарасцяў — шмат ФОТА

28.02.2018 / 21:34

Ілья Параскевіч 

Модная індустрыя аказвае вялікі ўплыў на навакольнае асяроддзе, а матэрыялы, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца для вырабу абутку, асабліва «праблемныя». Стартап AlgiKnit прэзентаваў інавацыйную тэхналогію вытворчасці тканіны і іншых матэрыялаў, неабходных для стварэння абутку і адзення, з ламінарыі — бурых водарасцяў.

Новы тэкстыльны кампанент, названы біяніткай, досыць трывалы, каб выкарыстоўвацца ў абутку. Ён не раствараецца ў вадзе і можа нават афарбоўвацца.

Ідэя старптапу AlgiKnit простая: вырабляць красоўкі, якія людзі могуць зношваць за два гады, і якія потым будуць раскладацца на працягу дзесяцігоддзяў ці нават стагоддзяў, — гэта дрэнна. 

Напрыклад, працэс вырошчвання буйной рагатай жывёлы дзеля атрымання яе скуры для пашыву абутку суправаджаецца выкідам вялікай колькасці парніковых газаў. А цяперашнія метады вытворчасці бавоўны апісваюцца Сусветным фондам дзікай прыроды як «экалагічна няўстойлівыя»: дзеля атрымання колькасці бавоўны, дастатковай для пашыву адной футболкі і пары джынсаў, трэба выдаткаваць каля 20 000 літраў вады.

Здабыча водарасцяў — працэс абсалютна бясшкодны для экалогіі. А матэрыял, які прадставіў стартап AlgiKnit, можна выкарыстоўваць як для верхняй часткі абутку, там і для падэшвы. Вось як гэта робіцца.

Спачатку ламінарыя высушваецца, пераціраецца ў парашок, змешваецца з вадой з даданнем пэўных кампанентаў. Атрымліваецца густая субстанцыя. 

Пасля перагону гэтай масы ў ваду праз іголку ад шпрыца атрымліваецца тая самая біянітка.

З біяніткі можна рабіць тканіну як уручную, так і на прамысловым абсталяванні.

Калі не праганяць масу праз шпрыц, а сфармаваць пэўныя элементы, атрымліваеца пругкая і камфортная падэшва.

А так выглядае гатовы красовак. Як вам? 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула