БЕЛ Ł РУС

Беларускія ратавальнікі возьмуць удзел у вучэннях NATO

28.02.2018 / 18:59

Nashaniva.com

Прадстаўнікі МНС Беларусі ў гэтыя дні ўдзельнічаюць у галоўнай канферэнцыі па падрыхтоўцы да палявых вучэнняў Еўраатлантычнага каардынацыйнага цэнтра рэагавання на катастрофы (EADRCC NATO) «Сербія 2018» у Бялградзе, паведамляе МНС Беларусі.

У рамках канферэнцыі абмяркоўваецца сцэнар, фармат і графік вучэнняў, а таксама папярэднія магчымасці краін па ўдзелу выратавальных каманд, пляцоўкі для адпрацоўкі практычных выратавальных аперацый. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі 26 краін і 8 міжнародных арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула