БЕЛ Ł РУС

Б'ёрндален адмовіўся ехаць на спаборніцтвы ў Расію

1.03.2018 / 09:08

Nashaniva.com

Уле-Эйнар Б'ёрндален і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у Пхёнчхане, vg.no

Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален адмовіўся ад удзелу ў этапах Кубка IBU (Адкрыты кубак Еўропы) ва Уваце і ў Ханты-Мансійску. Пра гэта паведаміў спартыўны дырэктар зборнай Нарвегіі Пер-Арнэ Ботнан, словы якога прыводзіць партал VG.

«Ён сам вырашаў, выступаць, ці не. Яму прапанавалі паехаць на Кубак IBU, як і іншым біятланістам, якія змагаюцца за месца ў складзе каманды на Кубку свету», — заявіў Ботнан.

Б'ёрндален не ўвайшоў у склад зборнай Нарвегіі на Алімпійскіх гульнях 2018 года з-за нізкіх вынікаў, якія паказваў у сезоне.

Таксама, хутчэй за ўсё, ён не будзе удзельнічаць у чарговым этапе Кубка свету па біятлоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула