БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка зможа прадаваць квіткі на праезд стоячы, пасажыры — вярнуць частку грошай, калі білет патаннеў

1.03.2018 / 10:40

Nashaniva.com

У Беларусі змянілі правілы перавозак пасажыраў і багажу на чыгунцы. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Саўміна.

Змены замацаваны ў пастанове ўрада ад 27 лютага 2018 г. № 159.

Цяпер пасажыр цягніка зможа вярнуць розніцу ў кошце паміж першапачатковым і зноў аформленым білетам, калі кошт паездкі паменшыўся. Таксама больш не трэба плаціць дадаткова за жывёлу, якую правозіш у кошт нормы ручной паклажы.

Пашырылі і ўдакладнілі выпадкі, калі пасажыр, вяртаючы нявыкарыстаны білет на цягнік з нумараванымі месцамі, мае права вярнуць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Цяпер перавозчык мае права ў пэўных выпадках прадаваць квіткі на праезд стоячы, а людзі пры выкананні службовых абавязкаў — прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука-і відэазапіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула