БЕЛ Ł РУС

Русы запэўнівае Лукашэнку: На пасаду міністра лясной гаспадаркі падабраныя вельмі моцныя кандыдатуры

1.03.2018 / 13:31

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

«Кіраўнік дзяржавы паставіў сур'ёзныя пытанні і папракнуў, што ёсць шэраг недапрацовак. Таму ў бліжэйшы час будзе прынята кадравае рашэнне па прызначэнні міністра. Урадам і Адміністрацыяй Прэзідэнта падабраныя кандыдатуры — вельмі моцныя, магутныя», — сказаў Міхаіл Русы.

Як паведамлялася, у лютым Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамных арганізацыях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула