БЕЛ Ł РУС

За апошні тэрмін Пуціна рэальныя даходы насельніцтва ў Расіі ўпалі на 6%, ВУП і прадукцыйнасць працы не выраслі

3.03.2018 / 12:00

nn.by

Расійскі палітык Уладзімір Рыжкоў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» звярнуў увагу на абяцанні Уладзіміра Пуціна ў 2012 годзе і параўнаў іх з рэальным становішчам у расійскай эканоміцы.

Так, Пуцін быў абраны 6 гадоў таму, і ён што ў 2018 годзе, гэта значыць цяпер інвестыцыі складуць 27% ВУП. Цяпер — 19%, гэта значыць амаль на 10 адсоткаў менш, чым планавалася.

Прадукцыйнасць працы павінна была падвысіцца за гэтыя 6 гадоў на 50%, у рэальнасці ж яна павысілася на 0,04%.

Уладзімір Пуцін у майскіх ўказах 2012 года абяцаў, што рэальныя даходы насельніцтва за 6 гадоў вырастуць на 40—50%. А ў рэальнасці — мінус 6% за 6 гадоў.

Было абяцана, што Расія стане 5 па памеры эканомікай свету. У рэальнасці Расія дзеліць 11—12 месцы.

«Сёння доля Расіі ў сусветнай эканоміцы меншая, чым, калі Уладзімір Пуцін стаў прэзідэнтам у 2000 годзе», — кажа Рыжкоў.

Сапраўды, нягледзячы на астранамічныя цэны на нафту і газ, асноўную крыніцу даходаў Расіі, расійская эканоміка зусім не вырасла. Эканамічны вынік кіравання Пуціна — правальны. За 6 гадоў ВУП Расіі не змяніўся. Для параўнання: за той жа перыяд ВУП Германіі вырас прыкладна на 12%, а Кітая — амаль на 60%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула