БЕЛ Ł РУС

Увод абмежаванняў на беларускае малако могуць ізноў адкласці

3.03.2018 / 21:34

Nashaniva.com

Увод абмежаванняў на ўвоз малака з Беларусі ў Расію можа быць яшчэ адкладзены, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч.

Рассельгаснагляд з 26 лютага планаваў абмежаваць ўвоз з Беларусі малака і шэрагу відаў малочнай прадукцыі для перапрацоўкі.

«Могуць быць», — адказаў Дварковіч на пытанне, ці можа быць зноў перанесены тэрмін ўступлення ў сілу абмежаванняў Рассельгаснагляду.

Віцэ-прэм'ер дадаў, што перамовы паміж ведамствамі дзвюх краін працягваюцца. «Яны ідуць, гэтыя перамовы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула