БЕЛ Ł РУС

Мінпрам плануе дасягнуць тысячы рублёў сярэдняга заробку ў першым паўгоддзі

4.03.2018 / 21:44

Nashaniva.com

Міністэрства прамысловасці плануе дасягнуць тысячы рублёў сярэдняга заробку у першым паўгоддзі 2018 года. Пра гэта заявіў сёння міністр прамысловасці Віталь Воўк у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«Мы плануем за шэсць месяцаў сярэдні заробак давесці да тысячы рублёў», - сказаў Віталь Воўк.

«Ёсць усе перадумовы, каб эканоміка расла, машынабудаванне рухалася. Лічу, што машынабудаванне — гэта лакаматыў руху наперад. Адно працоўнае месца ў аўтасельгазмашынабудаванні дае ад 7 да 12 працоўных месцаў у спадарожных галінах», — сказаў міністр.

Віталь Воўк адзначыў поспехі прадпрыемстваў. Так, БелАЗ стаў другім у свеце вытворцам цяжкіх кар'ерных самазвалаў. «Гэта 31% сусветнага рынку, гэта сур'ёзны поспех. Нарошчваючы аб'ёмы вытворчасці, за мінулы год БелАЗ прыцягнуў 900 новых працоўных месцаў», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці экспартуюць 75—80% прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула