БЕЛ Ł РУС

Фінансавы крызіс распаўсюджваецца на Беларусь

7.10.2008 / 23:05

МБ

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за верасень скараціліся на 460 млн даляраў. Гэта на 10% за адзін месяц!

Золатавалютныя запасы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў МВФ, за верасень скараціліся на $460 млн. Па стане на 1 кастрычніка яны склалі $4 120 млн, паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.

Гэта першая статыстычная праява таго, што сусьветны фінансавы крызіс здольны драматычным чынам закрануць Беларусь, у прыватнасьці, яе фінансавы сэктар.

Для параўнаньня, ЗВР Расіі ў аб'ёме $556,069 млрд у верасьні страцілі рэкордныя 4,4 %, ці $25,569 млрд — рэкорд ад 1997 году.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула