БЕЛ Ł РУС

Паўночную Карэю падазраюць у майнінгу крыптавалюты на $200 мільёнаў

5.03.2018 / 17:13

nn.by

Паўночная Карэя магла здабыць крыптавалюты на 200 мільёнаў даляраў, піша The Telegraph, спасылаючыся на былую супрацоўніцу Агенцтва нацыянальнае бяспекі ЗША. 

Паводле яе звестак, улады Паўночнае Карэі мелі (або маюць) 11 тысяч біткойнаў, што ў часы найвышэйшага курса гэтай крыптавалюты ў канцы 2017 года было роўна 210 мільёнам даляраў, а зараз — крыху больш за 120 мільёнаў.

Меркавана, біткойны былі здабытыя як майнінгам, так і ў выніку хакерскіх нападаў на тэрыторыі Кітая і Індыі.

Фінансавыя аналітыкі, блізкія да выдання, лічаць, што гэтыя грошы краіна выкарыстоўвае для падтрымкі сваёй эканомікі, якая адчувае моцныя праблемы праз міжнародныя санкцыі. 

«Гатовая паспрачацца, што гэтыя грошы былі накіраваныя на падтрымку карэйскай ядзернай і ракетнай праграмаў», — кажа былая супрацоўніца АНБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула